У Менску ўшанавалі памяць Барыса Нямцова. ФОТАРЭПАРТАЖ
У Менску ўшанавалі памяць расейскага палітыка Барыса Нямцова, забітага год таму ў цэнтры Масквы. Ініцыявалі памінальную акцыю ў Менску актывісты АГП, якія прапанавалі неабыякавым беларусам прыйсьці да амбасады Расеі.