У Горадні абласны суд пакінуў бяз зьменаў прысуд удзельніку акцыі ўшанаваньня паўстанцаў 1863 году
Актывіст Юры Глебік быў аштрафаваны Сьвіслацкім раённым судом за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў 1863 году. Свае віны не прызнаў, аднак і абласны суд не задаволіў ягонай скаргі.