ru24.pro
Новости по-русски
Август
2023

Першая тысяча тон зерня ў вадзіцеля Алега Кацетунова

0
У раёне ўшанавалі першага тысячніка на адвозцы збожжа – вадзіцеля ААТ «Звязда» Алега Кацетунова. Прыемна, што менавіта маладая змена ўпэўнена перанімае вопыт і працавітую хватку ад старэйшых таварышаў, і ў гэты гарачы хлебны сезон у авангардзе галоўнага земляробчага клопату. Алег уліўся ў калектыў залескіх аграрыяў не так даўно, але ўжо паказаў сваю адданасць прафесіі і вернасць роднай зямельцы. Да маладога хлебароба прама на мехдвор прыехалі з віншаваннямі і падарункамі за руплівую працу першы намеснік старшыні райвыканкама Віктар Братачкін, кіраўнік гаспадаркі Галіна Трыбунах, галоўны ідэолаг краю Алена Кавалёва, прафсаюзы і маладзёжны лідар Яна Арлова, рассказалі у часопісу "Чачэрскі веснік".