Са свята першай баразны ў Добрушскім раёне пачаліся веснавыя палявыя работы
Ва ўрочышчы “Селішча” агракамбіната “Новы шлях” уўрачыста адзначылі пачатак яравой сяўбы. Павіншаваць хлебаробаў на старце работ прыехалі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі прафсаюзаў, дырэктары і спецыялісты гаспадарак раёна.
