21 кастрычніка ў Берасьці будуць судзіць чацьвярых хлопцаў, якія ехалі ў Менск на мітынг
На Радыё Свабода зьвярнуўся берасьцеец Андрэй Кавальчук. 10 кастрычніка ён з трыма сваімі сябрамі выехаў на аўтамабілі зь Берасьця ў Менск, каб трапіць на шэсьце нацыянальнага сьцягу. Да сталіцы хлопцы не даехалі.