DdоS-атака на сайты БелаПАНу працягваецца трэці дзень
Сёньня інфармацыйная кампанія выступіла з адмысловай заявай, у якой гаворыцца: «3 кастрычніка сэрвэр БелаПАН, на якім разьмешчаныя сайты нашай інфармацыйнай кампаніі, і інтэрнэт-газэты Naviny.by, што належыць нам, зьведаў масіраваную DDоS-атаку, якая працягваецца дагэтуль».
У заяве падкрэсьліваецца, што «DDоS-атака пачалася пасьля публікацыі ў інтэрнэт-газэце Naviny.by артыкулаў пра рэлігійна-палітычную акцыю „Малітва за Беларусь“. У іх крытыкаваліся мэтады яе арганізацыі, прыводзіліся меркаваньні студэнтаў, якія „па разнарадцы“ прыйшлі на гэта мерапрыемства з удзелам кіраўніка дзяржавы. Мяркуем, што гэтае аб’ектыўнае асьвятленьне, а не скіраванае на тое, каб дагадзіць уладам, і выклікала незадаволенасьць ідэалягічных работнікаў, якія аддалі каманду правесьці DDоS-атаку нашых рэсурсаў.
Расцэньваем гэты факт як грубы ціск на незалежны сродак масавай інфармацыі і парушэньне канстытуцыйных прынцыпаў свабоды слова і свабоды прэсы. Прычым адбываецца гэта падчас выбарчай кампаніі. Падобныя факты павінны ўлічвацца назіральнікамі пры ацэнцы ўмоваў, у якіх праходзяць выбары прэзыдэнта Беларусі».
Кампанія нагадвае, што БелаПАН зьяўляецца афіцыйна зарэгістраваным сродкам масавай інфармацыі. У адпаведнасьці з патрабаваньнямі беларускага заканадаўства сэрвэр кампаніі разьмешчаны ў Беларусі, у дата-цэнтры дзяржаўнага манапаліста РУП «Белтэлекам». «Мы патрабуем забясьпечыць бясьпечнае абслугоўваньне нашых сайтаў і абарону ад любых замахаў на іх паўнацэнную працу», — гаворыцца ў заяве БелаПАНа.