ru24.pro
Новости по-русски
Июнь
2020

Савка и Гришка про дело «Белгазпромбанка»

0
Герои Лявона Вольского обсуждают новые преследования людей, связанных с кандидатами в президенты президента Беларуси. На бывших и нынешних сотрудников Белгазпромбанка во главе с Виктором Бабарико завели уголовное дело. Грышка: Неяк раз гарачым летнім ранкам, Калі трэба кандыцыянэр, Саўка: Прыхадзілі ў офіс Газпрамбанку, Прыхадзілі людзі з ДФР. Прыхадзілі, дзела завадзілі. Эта быстра дзелаюць у нас. Грышка: Бабарыку покуль не схапілі, Пачакайце, усяму свой час. Неба сьпёкай летняю палала, Да піўка цягнулася рука. Саўка: Возьле штаба спадара Цапкалы Пахадзілі людзі з КДК. Пахадзілі, но не захадзілі. Дзескаць, врэмя не прышло пака. Грышка: Не будуйце розных вы ідылій, - Намякаюць людзі з КДК. Саўка: Хто-та смагу мінералкай гасіць, Хто-та віскі п’е бязь лішніх слоў. Грышка: Вось навіны з нашага калгасу, Вось і ўсё. From Belarus with love.