Пра надвор'е
p style=text-align: justify;
У першы дзень лета надвор’е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным вызначала вобласць павышанага атмасфернага цiску, толькi па ўсходняй палове краiны адчувалася ўздзеянне франтальнага падзелу. Удзень месцамi адзначалася ўзмацненне ветру да 15-18 метраў за секунду.br
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.br
2 чэрвеня прысвятак, які называецца Тры мучанікі. На гэты прысвятак замацавалася пэўная народная прыкмета: да Трох мучанікаў няма лета, але пасля іх не бывае зімы. А яшчэ прыкмячалі:nbsp; калі ўвечары вялікая раса - наступны дзень будзе сонечным.
/p