ru24.pro
Новости по-русски
Декабрь
2019

«Пісаў паэму «Калі мяне не стане…» і думаў: жонка прачытае і скажа, што ў яе быў някепскі чалавек». Владимир Некляев презентовал новую книгу

На курсах «Мова нанова» в кафе «Грай» мест не было ни в гардеробе, ни в зале. Однако интересуемся у поэта, почему к читателям «Знічы кахання» попадают всего за три дня до Нового года.

- Калі б мы ў каханні зважалі на надвор'е, дык даўно ўсе вымерлі, - улыбается Некляев. - Праўда, у нас не было б і праблем - ні нацыянальных, ні асабістых. Але, згодны з вамі, што для прэзентацыі мо і пазнавата: у людзей свае клопаты, не да таго, каб разбірацца, што там і хто напісаў пра каханне. Ды вось, няма дзе сесці, няма дзе яблыку ўпасці. Значыць, цікавасць да паэзіі не страчана. А яшчэ адна прычына такой позняй прэзентацыі - кніга друкавалася не ў Беларусі і доўга ляжала на мытні. Відаць, яе чыталі невядомыя мне аматары літаратуры.

В «Знічах кахання» - всего 48 страниц. Она вышла с суперобложкой, а сама книга - в твердом переплете под ткань. Так книги Некляева последний раз издавались, пожалуй, еще в советские годы.

- Гэта хутчэй альбом, бо кніга аздоблена выдатнымі ілюстрацыямі майго сябра, мастака Уладзіміра Вішнеўскага. Да прыкладу, менавіта яму належыць візуальнае рашэнне маёй ранейшай кнігі «Паланэз», дзе аднайменная паэма надрукавана на трох мовах, - говорит Владимир Некляев.

Составитель Татьяна Протько, ученый-физик, правозащитник и экс-глава Белорусского Хельсинкского комитета, включила в книгу всего 7 произведений - 5 стихотворений Некляева 2018 - 2019 годов и две поэмы. Все они о любви.

- Уладзімір Пракопавіч, - уточняем у поэта, - вы чалавек з ліку тых, хто заўжды малады душой і целам, але ж пра каханне кніга ў вас выходзіць у салідным веку...

- Пытанне слушнае. Паэзія сама па сабе справа маладая. Яна патрабуе неверагоднай энергетыкі, калі ты хочаш каб гэта было паэзіяй. Бо трэба выплеснуць з сябе ўсё, што на гэты момант маеш і нават на год ці два наперад і год ці два назад. І я не напісаў гэтую кнігу цалкам. Але яна стваралася: верш народзіцца - я яго недзе друкаваў.

Асноўная паэма ў кнізе, «Калі мяне не стане...», увогуле пісалася не для друку, а якраз для таго часу, калі мяне не стане. Жонка ў архіве знойдзе, прачытае і падумае, што ў яе быў някепскі ўвогуле чалавек. Я яе нават перарабляў у нейкі гумарыстычны бок. Думаў: калі не памёр, дык прачытаю на жончыным юбілеі. Але адно думаць, што ты напішаш, а зусім іншае - што прадыктуецца. Наогул, сапраўдная паэзія - гэта заўсёды дыктант. Ці я чую гэты дыктант і запісваю, ці я гэтым не займаюся. А тут пачаўся дыктант зусім не той, якія я сам прыдумаў. І я адчуў гэты момант.

Нават не ведаю, на што гэта падобна, з чым параўнаць такі стан. Гэта своеасаблівы транс, у якім ты знаходзішся. Наркаманы мне казалі, калі я спрабаваў тлумачыць такі свой стан, што гэта падобна на тое, калі ты ўжывеш нейкі файны наркотык і адчуваеш палёт. Тады я напісаў паэму без гумару, усур'ёз, прысвяціў яе Вользе (жена поэта - Ред.) і ўсім тым, хто ведае, што яно такое наша чалавечае каханне. А хто не ведае, каб, прачытаўшы паэму, зразумеў гэта.

- Разам з тым і прысвячэнне, і першы радок «Калі мяне не стане...» выглядае на нейкі запавет...

- Не, усё ж я не пісаў гэта як запавет. З іншага боку, усё, што чалавек робіць, піша кнігу, здымае фільм, будуе дом ці храм, - гэта запавет тым, хто можа ім скарыстацца. Але чым менш ты ставіш перад сабой запаветнае, тым яно лепш.

Впервые поэму «Калі мяне не стане...» Владимир Некляев прочел в апреле на концерте Змитера Войтюшкевича и его WZ-orkiestra. Тогда артист представлял свой очередной альбом на стихи Владимира Прокофьевича, который называется «Зорка Дзіва» - эта поэма, «Нальшанская легенда», есть и в «Знічах кахання». На днях Некляев поделился на странице в Фейсбуке видеозаписью того своего выступления.