Расейская і сырыйская авіяцыя нанесьлі новыя паветраныя ўдары па Алепа
Расейскія і сырыйскія самалёты нанесьлі новыя паветраныя ўдары па сырыйскім горадзе Алепа 13 кастрычніка. Гэта адбылося ўсяго за некалькі дзён да перамоваў сусьветных дзяржаў, накіраваных на спыненьне агню ў разбуранай вайной Сырыі.