Як прускі кароль дапамог расейскай царыцы акупаваць беларускія землі?
Пры канцы ХVІІІ ст адбыўся шэраг геапалітычных падзеяў, у выніку якіх Рэч Паспалітая зьнікла з мапы Эўропы як дзяржаўнае ўтварэньне. Сучасныя беларусы падзел Рэчы Паспалітай уяўляюць як вынік доўгатэрміновай дзейнасьці расейскай царыцы Кацярыны ІІ. Але што дапамагло ёй ажыцьцявіць гэта?