Якія законы ў беларусаў няпісаныя?
«Аповесьць мінулых часоў» засьведчыла, што асобныя этнічныя аб’яднаньні ўсходніх славянаў «мелі бо звычаі свае, і законы бацькоў сваіх і паданьні, кожны — свой нораў... Гэтага ж звычаю трымаліся крывічы і іншыя паганыя, што ня ведаюць закону Божага, а самі сабе ўстанаўляюць закон». І да сёньня ў беларусаў існуюць свае няпісаныя законы. Якія яны? Чаму людзі і ў сучасным цывілізаваным сьвеце трымаюцца іх?