Зарадка на 100 Вт, падстаўка і док-станцыя для ноўтбука. Паглядзелі на аксесуары Ugreen
Ugreen — такая ж вядомая кампанія з Паднябеснай, што і Baseus. Абедзве яны вырабляюць велізарнае мноства цікавых і якасных аксесуараў на любы выпадак і дэвайс. Толькі пра Baseus у нас ведаюць добра, а Ugreen пакуль не такая папулярная. Нам прапанавалі патэсціраваць некалькі прылад кампаніі, якія могуць спатрэбіцца для арганізацыі хатняга ці працоўнага офіса. Мы пагадзіліся ў першую чаргу з-за патэнцыйна крутога блока сілкавання на 100 Вт і адразу з чатырма партамі для зарадкі. Зрэшты, і акрамя гэтага дэвайса хапіла цікавага. Далей раскажам аб сваіх уражаннях.
