Народны каляндар і прыкметы на 20 ліпеня
20 ліпеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Змітра, Мікалая, Пракопа, Хведара. Гэты дзень у старыя часы называўся Пракоп Жніўнік. З Пракопа пачыналася гарачая пара. У некаторых раёнах ужо касілі, праводзілі зажынкі.
