ru24.pro
Все новости
Февраль
2026
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24
25
26
27
28

Гумарэска. Свет цесны, або Як нараджаюцца плёткі

0
Малання Феакцістава са свайго паднябесся, балкона кватэры на дзявятым паверсе, любіла глядзець на ваколіцы горада. Пейзаж адкрываўся адсюль – вачэй не адвесці. Уся прырэчная тэрыторыя з яркімі яшчэ фарбамі сыхо­дзячага лета. Жанчына была ў тым узросце, калі многія яе равесніцы гадзінамі бавяць час каля пад’езда. Малання яшчэ ж не страціла імпэт хады, смак жыцця, была вельмі лёгкай на язык і плёткі, таму з’яўлялася ля пад’езда разам з чарговай сенсацыйнай звесткай, накшталт: хто ў танцах у цэнтральным парку пераўзышоў усіх.