ru24.pro
Все новости
Сентябрь
2024

Сёння ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе "Прыпяць" быў урачыста адкрыты музейны пакой "Легенды спорту Беларусі"

0
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацыі раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Верамеевым, актывісты грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, выхаванцы спартыўнай школы. Апрача гэтага на ўрачыстасць завіталі вядомыя беларускія спартсмены: чэмпіён М-1 Global у лёгкай вазе, шматразовы чэмпіён Беларусі па рукапашным бою і панкціёне Арцём Дамкоўскі, чэмпіёнка свету і Еўропы па кікбоксінгу і тайскім боксе Кацярына Вандар'ева і алімпійская чэмпіёнка свету, выступаючая ў лыжнай акрабатыцы Ганна Гуськова.