ru24.pro
Все новости
Сентябрь
2024

У Зэльвенскім раёне згарэў камбайн

0

6 верасня ў 12.16 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне камбайна ў полі каля вёскі Самаравічы Зэльвенскага раёна. У выніку пажару камбайн цалкам знішчаны.

Таксама раніцай 6 верасня ў Гродне на вуліцы Урублеўскага гарэў легкавік «Форд-Мандэа». Агонь пашкодзіў панэль прыбораў, лабавое шкло і лакафарбавае пакрыццё капота машыны.

7 верасня ў 00.56 выратавальнікам паведамілі пра пажар у прыватнай лазні ў садовым таварыстве «Энергетык-4», што ў вёсцы Пагараны Гродзенскага раёна. Там агнём пашкоджаны дах, перакрыцці і сцяна ў парылцы.

Прычыны пажараў высвятляюцца.