ru24.pro
Все новости
Август
2024

У Гродне мужчыну не пусцілі ў адпачынак — ад злосці ён пашкодзіў два легкавікі

0

У канцы ліпеня ноччу на вуліцы Агінскага ў Гродне 47-гадовы мясцовы жыхар пасля ўжывання алкаголю пайшоў у свой легкавік па цыгарэты. Па дарозе ён знайшоў кій, якім пашкодзіў прыпаркаваны без парушэнняў ПДР аўтамабіль «Аўдзі», адарваў у яго і ў суседнім «Шэўрале» нумарны знак. Пасля гэтага хуліган сеў у сваю машыну і заснуў. Разбудзілі яго супрацоўнікі міліцыі, якіх выклікалі відавочцы здарэння.

Міліцыянерам мужчына патлумачыў, што ў яго раптоўна ўзнікла злосць і неадольнае жаданне што-небудзь зламаць з-за таго, што на працы яго не адпусцілі ў адпачынак.

Цяпер супраць гродзенца завялі крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.