ru24.pro
Все новости
Август
2024

Слонімцы ўзялі ўдзел у каравай-фэсце «Бацькава булка» ў Свіслачы

0

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву «Чараўніцы-каравайніцы» ўзялі ўдзел у каравай-фэсце «Бацькава булка» ў горадзе Свіслачы і прадэмастравалі элемент нематэрыльнай культурнай каштоўнасці “Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне”.

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры НТіР

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры НТіР

Таксама каравайніцы правялі майстар-клас па вырабе шышак для аздаблення караваяў, паваедамляе Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў.

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры НТіР

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры НТіР

Весяліў сваімі песнямі гасцей і ўдзельнікаў каравай-фэста і народны вакальны ансамбль «Славяначка» Сянькоўшчынскага цэнтра культуры. Слонімскія артысты таксама ўзялі ўдзел у конкурсе “Хлебная песня», што прайшоў падчас фэсту.

Прадаўцы Слонімскага філіяла Гродзенскага аблспажыўсаюза на фэсце актыўна таргавалі сваёй прадукцыяй.

 

Раней паведамлялася, што ў аграгарадку Сянькоўшчына адбылося яркае і смачнае свята пчаляра і садавода