ru24.pro
Все новости
Август
2024

У Лідскім раёне падчас пажару траўмавана пенсіянерка

0

Падчас пажару ў Лідскім раёне

1 жніўня ў 13.06 мясцовы жыхар паведаміў выратавальнікам пра пажар у жылым доме ў вёсцы Плясовічы Лідскага раёна.

Калі байцы МНС прыбылі на месца, драўляны будынак быў ахоплены полымем. Як распавяла 85-гадовая гаспадыня хаты, яна рыхтавала ежу на газавай пліце. Пры распальванні пліты адбылася ўспышка. Жанчына атрымала апёкі і выбегла на вуліцу.
Медработнікі аглядзелі пацярпелую і шпіталізавалі. Выратавальнікі патушылі пажар.

Агонь знішчыў перакрыцці, дах і маёмасць у доме, пашкодзіў сцены.

Адна з версій прычыны пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыстасаванняў, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС