ru24.pro
Все новости
Июнь
2024

Пажары на Гродзеншчыне: у Слоніме на Косаўскім Тракце гарэў вагон-бытоўка

0

16 чэрвеня ў 21.58 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вагоне-бытоўцы на вуліцы Косаўскі Тракт у Слоніме. Агонь знішчыў унутраную драўляную абшыўку вагона-бытоўкі і маёмасць у ім.

Гарыць прыватны склад у Ладзеніках

Раніцай 16 чэрвеня гарэў прыватны склад у аграгарадку Ладзенікі Навагрудскага раёна. Агонь пашкодзіў дах і перакрыцці ў будынку.

Пасля пажару ў складзе

Вечарам 16 чэрвеня на Набярэжнай вуліцы ў Шчучыне гарэў жылы дом. Агнём пашкоджаны перакрыцці, закурадымлены сцены, столь і маёмасць у жылым пакоі.

Пажар на Набярэжнай вуліцы ў Шчучыне

17 чэрвеня ў 00.23 выратавальнікам паведамілі пра пажар у прыватнай гаспадарчай пабудове ў вёсцы Лугавая Гродзенскага раёна. Агнём знішчаны дах і маёмасць у пабудове.

Гарыць гаспадарчая пабудова ў вёсцы Лугавая Гродзенскага раёна

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС