ru24.pro
Все новости
Май
2024

10 мая ў Слоніме пакажуць спектакль для дарослых пра вайну «Не пакідай мяне»

0

Героя вайны капітана Міхасёва прызначаюць камандзірам спецыяльнай разведгрупы з чатырох чалавек для выканання сакрэтнай місіі. На падрыхтоўку даецца 20 дзён, за якія Міхасёў павінен ператварыць навабранцаў у разведчыкаў. Да ўсяго падрыхтаваны афіцэр не чакаў, што разведгрупа будзе складацца выключна з жанчын, гаворыцца ў анатацыі да спектакля.

У пастаноўцы заняты артысты Галіна Ерамейчык, Дзіяна Федасевіч, Юлія Чурыла, Наталля Кліменка, Ігар Макараў (Сяргей Яўменаў) і Уладзімір Навумік.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Пачатак у 17.00. Кошт квітка 12 рублёў.

Фота https://slonimteatr.by