ru24.pro
Все новости
Май
2024

Пажары на Гродзеншчыне: у Гродне гарэў легкавік, а ў Шчучынскім раёне — жылая хата

0

Наступствы ўзгарання

2 мая ў 11.49 выратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне легкавіка на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў у Гродне. У выніку пажару агнём знішчаны салон, пашкоджана лакафарбавае пакрыццё машыны, а таксама лакафарбавае пакрыццё легкавіка, які стаяў побач.

Агонь пашкодзіў суседнюю машыну

Пры самастойным тушэнні машыны яе гаспадар атрымаў апёкі рукі і быў шпіталізаваны ў апёкавае аддзяленне гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі горада Гродна ў здавальняючым стане.

Вечарам 2 траўня ў вёсцы Падзамча Шчучынскага раёна гарэла жылая хата. У выніку ўзгарання знішчаны дах, перакрыцці і пашкоджаны сцены ў хаце.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС