ru24.pro
Все новости
Май
2024

Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі гаспадарчыя пабудовы і легкавік

0

Раніцай 1 мая ў вёсцы Якубовічы Шчучынскага раёна цалкам згарэла прыватная гаспадарчая пабудова.

Гарэла гаспадарчая пабудова ў Міры

Днём 1 мая ў гарадскім пасёлку Мір на прыватным падворку загарэлася гаспадарчая пабудова. У выніку ўзгарання пашкоджаны дах пабудовы.

Гарэла гаспадарчая пабудова ў Едках

Яшчэ адна гаспадарчая пабудова гарэла 1 мая на прыватным падворку ў вёсцы Едкі Лідскага раёна. Там агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць у будынку.

Наступствы пажару ў Едках

Ноччу 2 мая выратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне аўтамабіля BMW 520 1993 года выпыску ў вёсцы Аюцэвічы Карэліцкага раёна. У выніку легкавік цалкам знішчаны агнём.

У Аюцэвічах згарэў легкавік

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС