«„Як гэта — быць галоўным беларускамоўным блогерам?“ — „Норм, дзякуй“». Інтэрв’ю Іллi Шынкарэнкі (видео)
Каго паклікаць на інтэрв’ю ў Дзень роднай мовы? Чалавека, для якога гэты дзень — як Новы год для Дзеда Мароза: ён патрэбны ўсім, адразу і ў розных кутках горада. Ілля Шынкарэнка ўжо не першы год з’яўляецца галоўным асветнікам і папулярызатарам беларускай мовы ў інтэрнэце. Пра тое, як яму жывецца з гэтым неафіцыйным званнем, як дапамагаць людзям не баяцца пераходзіць на беларускую мову і як можна склеіць дзяўчыну, прачытаўшы верш, — пагаворым сёння, папіваючы гарбату.
