«Змерз як цуцык» і «не чапай, бо лясне»: якія выразы на беларускай мове падабаюцца чытачам Onlíner?
Два дні таму беларусы захапілі сацсетку Threads, дзе запусцілі цікавы флэшмоб. Калі прапусцілі, расказваем: карыстальнікі публікавалі фразы сваіх бабуль і дзядуль, якія памятаюць з дзяцінства. Таксама пакідалі ўвогуле ўстойлівыя выразы, якія ведае кожны (ці амаль кожны) беларус. Аб'ядноўвалі гэта адзінай формай падачы, маўляў, вось так кажуць беларусы. Сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, мы прапануем вам падзяліцца любімымі фразамі вашых родных i на Onlíner.