Былы міліцыянт аштрафаваны за абразу беларускай мовы
27 студзеня Навабеліцкі суд Гомеля аштрафаваў на 10 базавых велічыняў (230 рублёў) былога міліцыянта, супрацоўніка дэпартамэнту аховы МУС Васіля Варушчанку за публічную абразу беларускай мовы. Справа была пачатая з прычыны каментара Васіля Варушчанкі ў пабліку парталу «Сильные новости» ў сацыяльнай сетцы «ЎКантакце». Каментар быў наступнага зместу: «Беларуская мова — гэта труп, які гніе і які...
