У бібліятэцы-філіяле № 12 імя С. Маршака ў Навабеліцкім раёне Гомеля адбылася вечарына народнай культуры «Спас — усяго прыпас».
Дзеці, які наведваюць аздараўленчы лагер СШ № 2, азнаёміліся з народнымі традыцыямі святкавання Мядовага, Яблычнага і Хлебнага Спасаў, пра якія распавёў загадчык філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Пётр Цалка.
