Масіраваная атака РФ на Кіеўшчыну. Ёсьць загінулыя і параненыя
У ноч на суботу расейскія войскі нанесьлі масіраваны ўдар ракетамі і дронамі па Ўкраіне. У Кіеўскай вобласьці загінулі чатыры чалавекі, яшчэ 15 атрымалі раненьні — трое параненых знаходзяцца ў цяжкім стане. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Мікалай Калашнік.
