Зяленскі адказаў, калі Ўкраіна можа дапамагчы краінам Блізкага Ўсходу зьбіваць іранскія дроны
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Ўкраіна зможа дапамагчы краінам Блізкага Ўсходу ў абароне ад іранскіх бесьпілётнікаў Shahed, калі на фронце расейска-ўкраінскай вайны ўдасца дасягнуць спыненьня агню хаця б на месяц.
