Гарналыжніца Шканава заняла 37-е месца ў слаламе на Гульнях-2026
На старт у Карціна-д’Ампеца выйшлі 95 дзяўчат. Першую трасу Шканава пераадолела за 51,86 сек. і заняла 43-е месца, для ўваходжання ў топ-30 не хапіла амаль дзве секунды. У другім заездзе беларуска справілася за 56,08 сек. і паднялася на падагульняючае 37-е месца.
