Улады адступілі. Сьвятло ў Менску ўключылі раней, не пакінуўшы вуліцы ў цемры
3 лютага Лукашэнка абурыўся «празьмернай» асьветленасьцю вуліц сталіцы і Менскай вобласьці. 4 лютага па ўсёй краіне вулічнае асьвятленьне ўключылі значна пазьней за звычайны графік. Але 5 лютага ўжо на 40 хвілін раней.
