Дэфіцыт зьнешняга гандлю $1.5 млрд — не катастрофа, але ёсьць нюансы — эканамічны аглядальнік Махоўскі пра вынікі зьнешняга гандлю летась
Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі ў 2025 годзе ня вельмі вялікае — прыкладна $1.5 млрд, але пакрыць яго можна будзе толькі пра дапамозе Расеі і дзякуючы ёй, мяркуе эканамічны аглядальнік, вядоўца праграмы «Оптимум» на YouTube-канале «Белорусы и рынок» Андрэй Махоўскі.
