На Падляшшы з удзелам старшыні Сэйму ўшанавалі беларусаў-ахвяр атраду «Бурага» да 80-годзьдзя трагедыі
Аб’яднаньне «Вечная Памяць» і праваслаўны прыход Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Малешах ды неабыякавыя людзі ўспомнілі ахвяраў рэйду Бурага па праваслаўных беларускіх вёсках Беласточчыны на пераломе студзеня — лютага ў 1946 годзе.
