Беларуска Цярэня ўзяла золата Кубка Ярыгіна па барацьбе, у Варакінай - серабро
Пераможцай спаборніцтваў у вазе да 65 кг стала Ксенія Цярэня. У першым крузе беларуска прайшла Ксенію Самуйлаву з Цвярской вобласці, у другім раўндзе выбіла Кацярыну Кошкіну з Татарстана, а ў паўфінале і фінале адолела саперніц з Краснаярскага края Дзінару Кудаеву і Ханум Веліеву адпаведна.
