«„Нізкі статус“ — гэта спосаб зламаць чалавека». Былы палітвязень Дзьмітры Кучук — пра турэмную сыстэму знутры
Былы палітвязень, старшыня зьліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук стаў дарадцам Ціханоўскай у пытаньнях экалёгіі. Ён правёў за кратамі год і 7 месяцаў з прысуджаных яму 6 гадоў, вызвалены ў верасьні 2025-га. Кучук расказвае, як палітвязьням за кратамі надаюць «нізкі статус».
