ru24.pro
World News in Belarusian
Январь
2026

Смольскі ўзяў бронзу ў спрынце на дамашнім этапе Кубка Садружнасці 

На старт мужчынскага спрынту выйшлі 44 біятланісты, у тым ліку 14 беларусаў. Лідар нашай нацыянальнай каманды Антон Смольскі не дапусціў памылак на абодвух агнявых рубяжах і пасля другой стральбы меў самы лепшы графік. Аднак апошні круг дыстанцыі Смольскі прайшоў павольней за канкурэнтаў і ў выніку паказаў на фінішы трэці час.