СМІ: Трамп прапануе «альтэрнатыву ААН»: пастаяннае сяброўства — за мільярд даляраў
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прапануе стварыць новы міжнародны орган — «Савет міру» (Board of Peace). Краінам, якія хочуць атрымаць у ім пастаяннае сяброўства, прапануюць унесьці ўзнос ня менш як 1 мільярд даляраў.
