Патрацілі больш за 200 тысяч эўра, рыхтуюцца да новай групы. Актывісты расказалі, як праходзіць адаптацыя вызваленых палітвязьняў
Толькі з сродкаў Міжнароднага гуманітарнага фонду на экстранную дапамогу вызваленым палітвязьням было патрачана 211 615 эўра. На 13 студзеня фондам BySol сабрана 558 298 эўра, якія пойдуць на дапамогу вызваленым.
