Сутыкненні на граніцы Тайланда і Камбоджы: краіны заявілі аб загінулых і параненых
Сутыкненні пачаліся на граніцы Тайланда і Камбоджы 7 снежня. Каралеўская армія Тайланда 8 снежня праінфармавала, што камбаджыйскія сілы раніцай пачалі артылерыйскі абстрэл тайландскіх пазіцый у прыгранічнай зоне. ВПС Тайланда ў адказ атакавалі ваенную інфраструктуру Камбоджы.
