У Літве абвясьцілі экстрэмальную сытуацыю на ўсёй тэрыторыі краіны праз паветраную небясьпеку зь Беларусі
Урад Літвы абвясьціў на ўсёй тэрыторыі краіны экстрэмальную сытуацыю праз крызіс, зьвязаны з паветранымі балёнамі зь Беларусі і пагрозамі для нацыянальнай бясьпекі.
Як паведаміла агенцтва BNS, кіраваць дзяржаўнымі апэрацыямі ва ўмовах экстрэмальнай сытуацыі будзе міністар унутраных справаў Уладзіслаў Кандратовіч.
У Міністэрстве ўнутраных справаў Літвы падкрэсьлілі, што ўвядзеньне экстрэмальнай сытуацыі ня створыць нязручнасьцяў для грамадзтва, бо меры будуць мэтавымі, прапарцыйнымі і...
