Дажджы і парывісты вецер. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 10 кастрычніка
У пятніцу будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, днём на захадзе з парывамі да 14 м/с, месцамі 15-18 м/с.