Да 28 градусаў, месцамі навальніцы і туманы. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 5 жніўня
У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах, днём месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, ноччу 3-8 м/с, днём 5-10 м/с.