Футбалісты "Мінска" выйгралі ў "Нафтана" ў матчы чэмпіянату Беларусі
На 38-й хвіліне сустрэчы абаронца гасцей Ілья Свірыдзенка адкрыў лік, на зыходзе гадзіны гульнявога часу вопытны форвард Аляксандр Макась падвоіў перавагу мінчан, а потым яго малады калега па амплуа Цімафей Сіманенка забіў трэці мяч.