Беларуска Несцяровіч узяла серабро алімпійскага фестывалю ў стральбе з пісталета
Наша спартсменка паднялася на подыум па выніках спаборніцтваў у стральбе з пнеўматычнага пісталета на 10 м. Несцяровіч набрала 375 ачкоў і заняла другое месца, уступіўшы толькі Эзгінур Цюркмен з Турцыі (378).