Больш за 35 тыс. чалавек сталі гледачамі канцэрта-рэквіема ў Брэсцкай крэпасці
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой зачытаў зварот кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Сяргей Глазьеў, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, замежныя дэлегацыі.
