"З калектывам не толькі ў будні, але і на святы". Беларус - пра работу на зямлі і жыццё ў вёсцы
Вывучыўшыся на трактарыста, Аляксандр Кохан пайшоў па слядах бацькі. Аднак круціць абаранак доўга не давялося. Па волі лёсу ён апынуўся ў кампаніі, якая вырабляе пажыўныя грунты, угнаенні і падкормкі. Прыгледзеўся, папрацаваў некаторы час рабочым і… затрымаўся. У хуткім часе і кар'ера ўгару пайшла. Сёння ён аператар фасовачна-паточнай лініі і брыгадзір.
