Графік візітаў на вышэйшым узроўні, сувязі ў эканоміцы і культуры. Кіраўнік МЗС Беларусі наведвае Узбекістан
Ключавым элементам праграмы візіту сталі перагаворы з міністрам замежных спраў Узбекістана Бахціёрам Саідавым. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў канстатавалі высокі ўзровень двухбаковых адносін, заснаваны на дамоўленасцях кіраўнікоў дзяржаў.
