Сергяенка: "Вытокi" - гэта пэўны рухавік для любога горада, асабліва невялікага райцэнтра
Фестываль "Вытокi" дае магчымасць далучыцца да гісторыі, культуры, паразмаўляць са знакамітымі спартсменамі, і для любога горада ён з'яўляецца пэўным рухавіком у развіцці. Аб гэтым на фестывалі ў Паставах сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
