У Мінску дадзены старт чэмпіянату Саюзнай дзяржавы па фехтаванні
Удзельнікі спаборніцтваў разыграюць 12 камплектаў узнагарод: па два асабістыя і камандныя у кожным відзе зброі. Першымі на дарожкі ў Палацы спорту выйшлі рапірысты, медальныя паядынкі ў мужчын пачнуцца ў 17.30, за паўгадзіну да гэтага адбудзецца цырымонія адкрыцця.
